вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., на р. Арэса. Да 1929 наз. Германава Слабада. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 30 км на ПдЗ ад г.п. Акцябрскі, 230 км ад Гомеля, 23 км ад чыг. ст. Рабкор. 632 ж., 280 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом нар. творчасці, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.